Перайсці да зместу

Універсітэт Святога Матфея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Святога Матфея
англ.: St. Matthew's University
Арыгінальная назва англ.: St. Matthew's University
Заснаваны 1997
Краіна
Размяшчэнне Кайманавы астравы, Брытанскія заморскія тэрыторыі
Сайт stmatthews.edu

Універсітэт Святога Матфея (англ.: St. Matthew's University) — брытанская прыватная медыцынская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай на Кайманавых астравах (Брытанскія заморскія тэрыторыі).

Вучэльня была заснавана ў Белізе ў 1997 годзе доктарам Майклам Харысам і іншымі лекарамі. У 2001 годзе савет дырэктараў змяніў адміністрацыю ўніверсітэта. У 2002 годзе вучэльня пераехала на Кайманавы астравы пад кіраўніцтвам часовага прэзідэнта доктара Б. Д. Оўэнса. Доктар Майкл Харыс быў прызначаны прэзідэнтам у 2003 годзе, калі ўніверсітэт атрымаў поўную акрэдытацыю. У 2005 годзе была створана школа ветэрынарнай медыцыны пад кіраўніцтвам доктара Скота Харыса, доктара медыцынскіх навук.

  • Школа медыцыны
  • Школа ветэрынарнай медыцыны

Зноскі